Саша и Сирожа

(Пасля перасылкі з Саша і Сірожа)

«Саша и Сирожа» — творчы дуэт мастака Аляксея Хацкевіча і музыкі Сяргея Міхалка. Поле дзейнасці калектыву вельмі шырокае: ад тэлеперадач да музыкі, у асноўным забаўляльнага зместу.

Саша и Сирожа
Жанр Камедыя, мюзікл
Гады 1999-2008
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Мова песень Трасянка
Лэйбл Moon Records, Vigma, GO-Records
Склад Сяргей Міхалок
Аляксей Хацкевіч
Мацвей Сабураў
ljapis.ru/sasi.html

Біяграфія правіць

У 1980-х гадах Аляксей Хацкевіч, вучань мастацкай школы, пазнаёміўся з аднакласнікам Сашам і яго братам Сяргеем з вёскі. Іх вобразы былі настолькі яркімі і нестандартнымі, што не давалі спакою юнаму мастаку, яны і ляглі ў аснову Сашы и Сирожы.

Група адразу пасля заснавання атрымала станоўчую рэпутацыю. Пасля выпуску песні «Калыханка» ў Беларусі стала вельмі папулярным слова колдырь[1].

На самай жа справе, слова гэта — калдыр — у беларускай мове старое і абазначае амбала, увальня.

Менавіта ў працэсе стварэння песні «Калыханка» і аформіўся касцяк групы: да Хацкевіча, Міхалка і прадзюсара Калмыкова далучыўся Мацвей Сабураў (вядомы па мінскай музычнай групе «Плато»). Мацвей стаў рэжысёрам, аніматарам і галоўным па камп’ютарным эфектам.

Зімой 2003 года ў эфіры мінскага «Альфа-Радыё  (руск.)» з’яўляюцца «Оперы для ленивых», выпушчаныя ў ліпені 2003 на кампакт-дыску кампаніяй «Гранд рекордс»[2]. Саша и Сирожа пераказвалі сюжэты вядомых опер так, як яны іх разумеюць. На гэтым этапе да праекта далучыўся Віталь Драздоў.

У канцы 2004 года ўдзельнікі калектыву вырашылі запісаць альбом «Ска-ты!». Альбом быў выпушчаны кампаніяй «Moon Records», і 10 чэрвеня ў кіеўскім клубе «Бінга» адбылася яго канцэртная прэзентацыя.

Група Саша и Сирожа уваходзіла ў творчае аб’яднанне «Дети солнца», разам з гуртамі Ляпіс Трубяцкі, Zdob și Zdub, ТТ-34, Крамбамбуля, Мантана, Merry Poppins, Пиво вдвоём. Усяго ў альбом «Ска-ты!» ўвайшло чатырнаццаць песень, а таксама відэакліпы на песні «Калыханка» і «Филя».

У 2001—2004 гадах выходзіла тэлеперадача «Калыханка».

З 2003 года эфір перадачы «Достань звезду» на «Першым нацыянальным канале» Беларусі прыпынены з-за нізкага рэйтынгу[3].

Дыскаграфія правіць

Склад правіць

  • Сяргей Міхалок — вакал
  • Аляксей Хацкевіч — вакал
  • Мацвей Сабураў — праграмаванне, анімацыя

Зноскі

  1. Колдырь Архівавана 4 сакавіка 2016. // Форумы «Лингво», 15 мая 2009 г. (Праверана 17 жніўня 2011)(Праверана 17 жніўня 2011)
  2. Саша и Сирожа в «Опере для ленивых» Архівавана 8 жніўня 2018.. Белорусская деловая газета, 11 июля 2003 г. (Праверана 17 жніўня 2011)(Праверана 17 жніўня 2011)
  3. Виктор Мартинович, Родион Раскольников. Шуточки в строю! Архівавана 21 верасня 2010. БелГазета, 15 декабря 2003 г. (Праверана 17 жніўня 2011)(Праверана 17 жніўня 2011)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць