Царква ў гонар Адсячэння галавы Іаана Прадцечы (Була)

Царква ў гонар Адсячэння галавы Іаана Прадцечы — праваслаўны храм у в. Була (Івацэвіцкі раён). Размешчана ў баку ад вёскі, у полі. Узор народнага драўлянага дойлідства. Адзначана ў 1871 г[1].

Праваслаўны храм
Царква ў гонар Адсячэння галавы Іаана Прадцечы
52°51′36″ пн. ш. 25°14′18″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Була
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая епархія
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства
Дата пабудовы 1849 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000290шыфр 113Г000290
Map

Архітэктура правіць

Царква вырашана прамавугольным у плане працяглым зрубам, накрытым двухсхільным дахам, пераходзячым над трохграннай апсідай у вальмавы. З боку франтальнага фасада ў дах урэзана чатырохгранная шатровая званіца з макаўкай, над апсідай узведзены цыбулепадобны купалок на васьмігранным барабане. Арачны ўваходны праём аформлены чатырохслуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём; над ім у цэнтры трапецападобнага фігурнага зашытага шчыта круглая люкарна. Гарызантальна ашаляваныя фасады апяразаны разным падзорам, рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў простых дашчаных ліштвах і брусамі-сцяжкамі ў прасценках.

Інтэр’ер правіць

У інтэр’еры мастацкую каштоўнасць уяўляе алтарны абраз-фератрон «Маці Божая з дзіцем» і «Апостал Фама» (мяжа XVIIIXIX стст., палатно на дошцы, драўляная шата), абраз «Укрыжаванне з прадстаячымі» (мяжа XVIIIXIX стст., палатно, алей).

Зноскі

  1. Церковные ведомости. 1903. № 44. С. 1728.

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.

Спасылкі правіць