Свята-Ільінская царква (Камайск)
Свята-Ільінская царква — драўляны праваслаўны храм у вёсцы Камайск Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці, помнік беларускага народнага дойлідства
Праваслаўны храм | |
Свята-Ільінская царква | |
---|---|
![]() | |
54°52′48″ пн. ш. 27°53′17″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Камайск |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Полацкая і Глыбоцкая епархія |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідства |
Дата пабудовы | 1809 год |
![]() |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1809 годзе па фундацыі Яна і Тэрэзы Мацкевічаў.
Архітэктура
правіцьАбодва зрубы, асноўны і алтарны, амаль квадратныя ў плане, роўнай вышыні і накрыты агульным двухсхільным дахам, які ўтварае 3-вугольныя навісі-застрэшкі над месцам злучэння зрубаў. Тарэц даху на галоўным заходнім фасадзе аформлены ўсечаным трапецападобным франтонам і завершаны чацверыковай вежай, накрытай спічастым чатырохсхільным шатром з заломам. Шчыт франтона аздоблены дыяганальнай ашалёўкай «у елачку». Вільчык даху над алтаром увенчаны шатровай вежай, падобнай на галоўную. Будынак мае 3 уваходы, над якімі высока размешчаны падвойныя прамавугольныя вокны. Да галоўнага ўваходу прыбудаваны невялікі прытвор. Нягледзячы на камернасць збудавання, храм стварае ўражанне больш значнага маштабу і ампірнай урачыстасці. У ім спалучаюцца традыцыйныя цяслярскія прыёмы з класіцыстычнай трактоўкай форм.
Літаратура
правіць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.
- Ільінская царква // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Докшыцкага раёна / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004. — С. 668.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- Свята-Ільінская царква (Камайск) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Ільінская царква (Камайск) на сайце Radzima.org