Свята-Георгіеўская царква (Асвея)

праваслаўны храм у Беларусі, у гарадскім пасёлку Асвея Верхнядзвінскага раёна

Царква ў імя святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца — праваслаўная царква ў Беларусі. Пабудавана ў 1992 годзе ў гарадскім пасёлку Асвея Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці.

Праваслаўны храм
Свята-Георгіеўская царква
56°01′03″ пн. ш. 28°06′08″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Асвея, вуліца Савецкая
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Полацкая
Благачынне Верхнядзвінскае
Дата пабудовы 1992 год
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архітэктура

правіць
 
Старая харугва ў інтэр’еры

Пабудавана з дрэва. Вырашана ў традыцыях народнага дойлідства. Прамавугольны зруб пераходзіць у 3-гранную апсіду, над якой высокі 2-схільны бляшаны дах з макаўкай па цэнтры пераходзіць у вальмавы. Да франтальнага фасада далучана 3-ярусная (васьмярык на 2 чацвярыках) шатровая званіца-прытвор. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з акенцамі.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць