Свята-Георгіеўская царква (Заполле)
Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у в. Заполле Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Помнік народнага дойлідства.
Праваслаўная царква | |
Свята-Георгіеўская царква | |
---|---|
53°34′59,78″ пн. ш. 26°09′03,98″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Заполле |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Навагрудская і Лідская |
Благачынне | Карэліцкая |
Архітэктурны стыль | з элементамі класіцызму |
Дата пабудовы | 1837 год |
Стан | Дзейнічае |
Гісторыя
правіцьЗнаходзіцца на могілках. Пабудавана ў 1837 (ці 1863) г. з дрэва, прыпісная да Петра-Паўлаўскай царквы ў Карэлічах. У 1903 г. пабудавана драўляная царкоўнапрыходская школа.
Архітэктура
правіцьДа квадратнага ў плане зруба далучана пяцігранная апсіда і невялікі прытвор з двухслуповым стылізаваным порцікам на франтальнай сцяне. Агульны двухсхільны дах пры дапамозе трохвугольных застрэшкаў пераходзіць у вальмавы над апсідай. Вільчык даху па цэнтры завершаны невялікім чатырохгранным барабанам з шатровым пакрыццём. Ашаляваныя бакавыя фасады і грані апсіды прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі і расчлянёны брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Прытвор адкрыты ў малітоўную залу шырокай лучковай аркай.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Свята-Георгіеўская царква (Заполле) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Георгіеўская царква (Заполле) на сайце Radzima.org
- Свята-Георгіеўская царква (Заполле) на сайце Глобус Беларусі (руск.)