Свята-Духаўская царква (Азёры)
Свята-Духаўская царква - праваслаўны храм у гонар Святога Духа ў аграгарадку Азёры Гродзенскага раёна.
Праваслаўны храм | |
Свята-Духаўская царква | |
---|---|
53°43′20,86″ пн. ш. 24°10′50,76″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Азёры |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская епархія |
Тып будынка | царква |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі стыль |
Дата пабудовы | 1866 год |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пабудаваны ў цэнтры вёскі 1866 года з бутавага каменю на месцы драўлянога храма 18 стагоддзя, фундаванага графам М. Валіцкім.
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры сінадальнага кірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Падоўжна-восевая кампазіцыя храма складаецца са званіцы, вузкай і нізкай трапезнай, кубападобнай малітоўнай залы і прамавугольнай апсіды. Трох'ярусная васьмерыковая званіца накрыта шатром з макаўкай, 4-схільны дах асноўнага аб'ёму завершаны цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане. Цэнтральны і бакавыя прамавугольныя ўваходныя праёмы аформлены парталамі з трохвугольнымі франтонамі. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі бакавых фасадаў вылучаюцца атынкаваныя і пабеленыя дэталі архітэктурнага дэкору: руставаныя лапаткі, прафіляваныя карнізы на дэнтыкулах, аркатурныя фрызы, кілепадобныя ліштвы арачных вокнаў-біфорыумаў. У дэкоры атынкаванай званіцы выкарыстаны какошнікі, круглыя разеткі з крыжамі, аркатурны фрыз з вісячых гірак.
Інтэр'ер
правіцьПлоская столь малітоўнай залы падтрымліваецца 4 масіўнымі пілонамі, сцены крапаваны прамавугольнымі нішамі. Унутры апсіда вылучана 3-ярусным іканастасам у неарускім стылі, фланкіраваным ківотамі ў стылі неакласіцызму.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
Спасылкі
правіцьСвята-Духаўская царква (Азёры) на Вікісховішчы |
- Свята-Духаўская царква (Азёры) на сайце Radzima.org
- Свята-Духаўская царква (Азёры) на сайце Глобус Беларусі (руск.)