Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Дзяляцічы)
Свята-Крыжаўзвіжанская царква — праваслаўны храм у в. Дзяляцічы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на могілках.
Праваслаўны храм | |
Свята-Крыжаўзвіжанская царква | |
---|---|
53°47′04″ пн. ш. 25°58′46″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Дзяляцічы |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Навагрудская |
Благачынне | Навагрудскае |
Дата пабудовы | 1876 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000747 |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1876 годзе з дрэва. Побач з царквой пастаўлена двух’ярусная званіца з бутавага каменю. Прыпісана да Ільінскай царквы ў г.п. Любча.
Архітэктура
правіцьПомнік народнага дойлідства. Да кубападобнага аб’ёму малітоўнай залы далучаны двух’ярусны бабінец і пяцігранная апсіда з 2 нізкімі бакавымі рызніцамі. Шатровы дах асноўнага зруба завершаны цыбулепадобным купалам на гранёным барабане. Уваход арганізаваны праз нізкую прыбудову прытвора. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з сандрыкамі, дэкарыраваны вуглавымі лапаткамі. Абраз пачатку 19 ст. «Маці Божая з дзіцем».
Званіца
правіцьПобач з царквой пастаўлена двух’ярусная званіца з бутавага каменю.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Дзяляцічы)
- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Дзяляцічы) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Дзяляцічы) на сайце Radzima.org
- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Дзяляцічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Дзяляцічы) на сайце «Архіварта»