Свята-Мікалаеўская царква (Дубай)
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Дубай Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
| |
52°02′01,47″ пн. ш. 26°50′40,94″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Дубай |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая |
Архітэктурны стыль | Псеўдарускі стыль |
Архітэктар | В. І. Струеў |
Дата пабудовы | 1906 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000685 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя правіць
Пабудавана ў 1906 г. з дрэва паводле праекта архітэктара В. І. Струева. У ансамбль з царквой уваходзіць 3-арачная драўляная брама, завершана 3 галоўкамі.
Архітэктура правіць
Помнік архітэктуры неарускага стылю. Падоўжна-восевая кампазіцыя чатырохчасткавага храма складаецца з прытвора, бабінца, малітоўнай залы і пяціграннай апсіды з невялікімі бакавымі рызніцамі. Над прытворам узведзена васьмігранная шатровая званіца, шацёр якой завершаны макаўкай і апяразаны каля аснавання трохвугольнымі франтонамі і какошнікамі, па гранях дэкарыраваны люкарнамі. Асноўны кубападобны аб’ём перакрыты самкнутым паўсферычным купалам, над якім узведзены васьмігранны барабан з цыбулепадобнай галоўкай, а па вуглах — макаўкі на шыях. Грані купала прарэзаны кілепадобнымі бочкамі (прыём старажытнарускай церамной архітэктуры). Фасады дэкарыраваны гарызантальнай шалёўкай, на фоне якой вылучаюцца арачныя аконныя праёмы. Уваход аформлены ганкам на 4 разных калонах.
Літаратура правіць
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Мікалаеўская царква (Дубай)
- Свята-Мікалаеўская царква (Дубай) на сайце Radzima.org
- Свята-Мікалаеўская царква (Дубай) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Мікалаеўская царква (Дубай) на сайце «Архіварта»