Свята-Мікалаеўская царква (Варані)

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у імя свяціцеля Мікалая Цудатворца ў в. Варані Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Царква
Свята-Мікалаеўская царква
51°49′49,76″ пн. ш. 26°49′36,17″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Варані
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая епархія
Архітэктурны стыль народнае дойлідства Беларусі
Дата пабудовы 1912 год
Стан працуе
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пабудавана на могілках у пачатку XX стагоддзя з дрэва, у 1993 годзе дабудаваны бабінец і адасобленая 2-ярусная 4-гранная шатровая званіца-вартоўня.

Архітэктура правіць

 
Бакавы фасад

Твор народнага дойлідства. Вырашана кубападобным цэнтральным зрубам, да якога далучаны прамавугольны ў плане бабінец і 5-гранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Сілуэт храма фарміруюць 8-гранная званіца з макаўкай, надбудаваная над шатровым дахам бабінца, цыбулепадобная галоўка над шатром цэнтральнага зруба. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў дашчатых ліштвах. Уваход вылучаны 2-слуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём.

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.

Спасылкі правіць