Свята-Мікалаеўская царква (Камень)
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Камень Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
52°19′01,33″ пн. ш. 26°22′49,58″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Камень |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая |
Дата пабудовы | 1779 год |
Гісторыя
правіцьЗнаходзіцца на могілках, на ўзвышаным левым беразе р. Бобрык. Пабудавана ў 1779 г. Прыпісная да Кірыла-Мяфодзіеўскага прыхода в. Пагост-Загародскі[1].
Архітэктура
правіцьПомнік народнага драўлянага дойлідства. Прамавугольны, пастаўлены на дубовыя слупы зруб злучаецца з пяціграннай апсідай і трох'яруснай (васьмярык на 2 чацверыках) шатровай з макаўкай званіцай. двухсхільны гонтавы дах адмежаваны ад вальмавага пакрыцця апсіды. Знадворку царква ашалявана.
Зноскі
- ↑ РДГА, ф. 799, воп. 33, спр. 817, арк. 109.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Свята-Мікалаеўская царква (Камень) на сайце Radzima.org
- Свята-Мікалаеўская царква (Камень) на сайце Глобус Беларусі (руск.)