Свята-Мікалаеўская царква (Ляхаўцы)
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Ляхаўцы Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Славутасць | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
![]() | |
51°48′23,55″ пн. ш. 24°11′17,19″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Аграгарадок | Ляхаўцы |
Канфесія | Беларуская Праваслаўная Царква |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
Архітэктурны стыль | беларускае народнае дойлідства |
Дата пабудовы | 1835 год |
![]() |
ГісторыяПравіць
АрхітэктураПравіць
Помнік народнага дойлідства. Вырашана чатырохсценным зрубам пад вальмавым бляшаным дахам, вільчык якога завершаны фігурным двух'ярусным цыбулепадобным купалам. Лучковы цяслярскай работы ўваходны праём арганізаваны ў прыбудаваным нізкім прытворы пад двухсхільным дахам з крыжам на вільчыку.
Інтэр'ерПравіць
У 1830-я гг. выкананы іканастас. Абразы 17 — 18 ст.: «Барыс і Глеб», «Узнясенне» (1783), «Тайная вячэра», «Зняцце з крыжа», «Маленне Іакіма і Анны» і «Георгій Перамоганосец» (1797).
З царквы паходзіць самая ранняя з вядомых у Беларусі выяў «Нараджэння Маці Божай», якая спалучае традыцыйны варыянт іканаграфіі з фігурай праведнай Ганны, дзеў з дарункамі і сцэнай абмывання нованароджанай Марыі і сцэну «Ласканне Багародзіцы»[2]. Аўтар іконы — Маларыцкі майстар, якога адносяць да Заходнепалескай іканапіснай школы.
Зноскі
- ↑ НГАБ у г. Гродна, ф. 1, Воп.19, спр.1004, арк. 9 — 29.
- ↑ Православие на Малоритчине (руск.)
ЛітаратураПравіць
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
СпасылкіПравіць
- Свята-Мікалаеўская царква (Ляхаўцы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Мікалаеўская царква (Ляхаўцы) на сайце Radzima.org