Свята-Міхайлаўская царква (Ізабелін)
Царква Святога Міхаіла Архангела — праваслаўны храм у в. Ізабелін (Ваўкавыскі раён). Помнік архітэктуры барока. Пабудаваная ў другой палове XVIII ст. як касцёл (з 1863 г. царква).
Славутасць | |
Царква Святога Міхаіла Архангела | |
---|---|
53°05′34″ пн. ш. 24°33′05″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Ізабелін |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская епархія |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата пабудовы | XVIII стагоддзе |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Архітэктура правіць
Прамавугольны ў плане мураваны аб’ём накрыты двухсхільным дахам. У трохвугольны франтон галоўнага фасада «ўрэзана» аднаярусная чацверыковая званіца з шатровым верхам і цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні. Пазбаўленыя дэкору плоскасныя фасады рытмічна расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі і буйнымі лапаткамі, апяразаны нескладанага профілю карнізам. Уваход арганізаваны праз нізкі драўляны прытвор (1924 г.), які парушае стылявое адзінства будынку. У сцяне вузкага скляпеністага ўваходу сходы на другі ярус — памяшканне хораў, якія расчынены ў залу лучковай аркай з балюстрадай. Алтарнае памяшканне вылучанае ў агульнай прасторы зала дугамі бакавых капітальных сцен.
Інтэр’ер правіць
Абразы 18 ст.: «Зняцце з крыжа», «Параскева Шматпакутніца», «Укрыжаванне» (1796, мастак Антоній Лукашэвіч), «Тайная вячэра», «Спас Нерукатворны», «Уваскрасенне».
Літаратура правіць
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Міхайлаўская царква (Ізабелін)
- Свята-Міхайлаўская царква (Ізабелін) на сайце Radzima.org
- Свята-Міхайлаўская царква (Ізабелін) на сайце Глобус Беларусі (руск.)