Свята-Пакроўская капліца (Сіціцк)
Свята-Пакроўская капліца — былы праваслаўны храм у в. Сіціцк Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Пакроўская капліца | |
---|---|
![]() | |
52°02′26,84″ пн. ш. 26°34′29,47″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Сіціцк |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая |
Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
Стан | страчана |
![]() |
Гісторыя
правіцьЗнаходзілася ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў канцы XIX ст. з дрэва. Прыпісная да Пакроўскага прыхода в. Плотніца. Капліца згарэла ў маі 2015 г.
Архітэктура
правіцьПомнік народнага дойлідства. Вырашана невялікай царквой з прытворам-званіцай, кароткай трапезнай, кубападобнай малітоўнай залай з трохграннай алтарнай часткай. Цэнтральны зруб завершаны дахам з макаўкай, прытвор — 4- граннай каркаснай шатровай званічкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў фігурных разных ліштвах. Уваход вылучаны двухслуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём.
Зноскі
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Пакроўская капліца (Сіціцк)
- Свята-Пакроўская капліца (Сіціцк) на сайце Radzima.org
- Свята-Пакроўская капліца (Сіціцк) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Пакроўская капліца (Сіціцк) на сайце «Архіварта»