Свята-Пакроўская царква (Плотніца)

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Плотніца Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Праваслаўны храм
Свята-Пакроўская царква
Свята-Пакроўская царква
Свята-Пакроўская царква
52°02′56,6″ пн. ш. 26°38′20,12″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Плотніца
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая
Дата пабудовы 1781 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000688шыфр 113Г000688
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць
 
Свята-Пакроўская царква ў 1912 годзе на фотаздымку І. А. Сербава

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1781 г. з дрэва[1], у 1873 г. адноўлена[2]. У 1899 г. пабудавана царкоўна-прыходская школа.

Архітэктура

правіць
 
Свята-Пакроўская царква

Помнік народнага дойлідства. Храм цэнтрычнай крыжова-купальнай кампазіцыі, якую фарміруюць цэнтральны кубападобны зруб і аднолькавыя па памерах прамавугольныя крылы бабінца, бакавых прыдзелаў, апсіды. Паміж крыламі прырублены вуглавыя квадратныя рызніцы. Асобныя вальмавыя дахі 5 аб'ёмаў завершаны цыбулепадобнымі купаламі на васьмігранных барабанах, што надае храму маляўнічы стракаты сілуэт. Гарызантальна ашаляваныя фасады члянёны прамавугольнымі вітражнымі вокнамі ў разных ліштвах. Тры ўваходы аформлены ганкамі з двухсхільнымі навісямі.

Інтэр'ер

правіць

У інтэр'еры пануе прастора сяродкрыжжа, у якую адкрыты светлавы васьмігранны барабан, падтрыманы канструкцыяй вуглавых парусаў. У бабінцы перагародкай вылучаны вузкі прытвор. Вельмі шанаваўся абраз «Маці Божая», маецца абраз 18 ст. «Пакроў».

Званіца

правіць
 
Званіца

У ансамбль з царквой уваходзіць пабудаваная ў 1873 г. двух'ярусная чацверыковая шатровая званіца з макаўкай у завяршэнні. Ніжні ярус ашаляваны, у адкрытым верхнім выяўлена каркасная канструкцыя збудавання.

Зноскі

  1. Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии архимандритом Николаем. СПб., 1864.
  2. РДГА, ф. 799, воп. 33, спр. 817, арк. 124.

Літаратура

правіць
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

правіць