Свята-Пакроўская царква (Любкаўшчына)

Царква́ Пакро́ва Найсвяце́йшай Багаро́дзіцы — праваслаўны храм у вёсцы Любкаўшчына Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці, помнік народнага дойлідства. Цэнтр прыходу Стаўбцоўскага благачыння Маладзечанскай епархіі[1].

Праваслаўны храм
Царква Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы
53°20′52″ пн. ш. 26°46′32″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Любкаўшчына
Канфесія Беларуская Праваслаўная Царква
Епархія Маладзечанская
Тып будынка Царква
Архітэктурны стыль Народнае дойлідства
Дата заснавання XIX ст.
Дата пабудовы 1818 год
Стан дзейнічае
Map

Гісторыя правіць

Першапачаткова з'яўлялася могілкавай капліцай, узведзенай у 1818 годзе і прыпісанай да Дабравешчанскай царквы ў Кунасе[2]. Уваходзіла ў склад Слуцкай епархіі.

Напачатку 2000-х г. пачалася рэканструкцыя колішняй капліцы, якая заняпала за савецкім часам. Падчас яе драўляны аб'ём храма быў абкладзены сілікатнай цэглай, што прывяло да страты арыгінальнага выгляду пабудовы[3]. Рэстаўрацыя скончылася ў 2010 годзе, завяршэннем якой стала асвячэнне храма ў гонар Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы, што адбылося 21 жніўня таго ж года. На асвячэнні прысутнічалі біскуп барысаўскі Веніямін, протаіерэй стаўбцоўскай акругі Аляксандр Марцінчык, плябан прыхода Васіль Каляда і запрошаныя святары[4].

За аднаўленне царквы Васіль Каляда атрымаў медаль Кірылы Тураўскага і грамату мітрапаліта Філарэта. Прыходу быў падораны абраз Філарэта Міласцівага[4].

Архітэктура правіць

Прыналежыць да пашыранага на тэрыторыі Беларусі тыповага праекту могілкавых капліцаў, прадстаўнікамі якога з'яўляюцца цэрквы ў Драчкава, Асіпаўшчыне і г.д. Помнік народнага дойлідства. Да квадратнага ў плане аб’ёму малітоўнай залы далучана прамавугольная апсіда і невялікі прытвор. Шатровы дах завершаны цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане, над вальмавым дахам апсіды і двухсхільным пакрыццём прытвора — макаўкай. Бакавыя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі правіць