Свята-Пакроўская царква (Стрэшын)
Стрэшынская Пакроўская царква — помнік архітэктуры класіцызму ў Беларусі, у гарадскім пасёлку Стрэшын Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці. Пабудавана ў 1807 годзе з цэглы.
Праваслаўны храм | |
Свята-Пакроўская царква | |
---|---|
| |
52°43′44,62″ пн. ш. 30°06′41,28″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Гарадскі пасёлак | Стрэшын |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Гомельская епархія |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата пабудовы | 1807 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 312Г000318 |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1989 годзе царква рэстаўрыравана (архітэктар В. Калнін)[1] і перададзена вернікам. Дзейнічае.
Архітэктура
правіцьХрам цэнтрычны, складаецца з асноўнага аб’ёму (у плане квадрат са зрэзанымі вугламі) і прылеглых да яго з чатырох бакоў паўкруглых аб’ёмаў. Ва ўсходняй частцы знаходзіцца алтар, у астатніх зроблены ўваходы з высокімі каменнымі ганкамі. Цэнтральны аб’ём дамінуе ў агульнай кампазіцыі і мае сферычнае пакрыццё, завершанае круглым барабанам з невялікім купалам. Шырокія межы цэнтральнага аб’ёму маюць франтоны завяршэння. Фасады ўпрыгожаны пілястрамі і паўцыркульнымі нішамі, у якіх размешчаны вокны.
Інтэр’ер
правіцьУ інтэр’еры перакрыцці аб’ёмаў, прылеглых да асноўнай зале, выкананы ў выглядзе конхаў, якія пераходзяць у парусныя скляпенні залы. Пад будынкам зроблена крыпта, куды вядуць лесвіцы, размешчаныя па баках галоўнага ўваходу.
Зноскі
Літаратура
правіць- Міцянін А. А. Стрэ́шынская царква // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 218. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіцьСвята-Пакроўская царква (Стрэшын) на Вікісховішчы |
- Свята-Пакроўская царква (Стрэшын) на сайце Radzima.org
- Свята-Пакроўская царква (Стрэшын) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Пакроўская царква (Стрэшын) на сайце «Архіварта»
- Стрэшынскай царкве — 215 гадоў! (Праверана 22 чэрвеня 2023) // Жлобінская раённая газета «Новы дзень»