Свята-Пакроўская царква (Хоцімск)
Свя́та-Пакро́ўская царква́ — драўляны праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Хоцімску Магілёўскай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Першамайскай, на могілках.
Праваслаўны храм | |
Свята-Пакроўская царква | |
---|---|
53°24′23,80″ пн. ш. 32°35′28,60″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Гарадскі пасёлак | Хоцімск |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Магілёўская і Мсціслаўская |
Благачынне | Клімавіцкае |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідства |
Дата пабудовы | 1892 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000540 |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1892 годзе з дрэва як могілкавая капліца. У савецкія часы царква была адзінай дзеючай у Хоцімску. У 1969 годзе да храма былі дабудаваны алтар і прытвор са званіцай[1].
Настаяцелем царквы з 1958 года быў іерэй Кірыл Бадзіч, у цяперашні час гэтую пасаду займае іерэй Павел Сыцэвіч.
Архітэктура
правіцьПомнік народнага дойлідства. Вырашана працяглым прамавугольным зрубам, да якога далучаны квадратныя ў плане прытвор і апсіда. Дах над асноўным зрубам завершаны васьмігранным светлавым барабанам, прытвор — 1-яруснай чацверыковай шатровай званіцай з макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, аздоблены ліштвамі з сандрыкамі. У дэкоры выкарыстана разьба па дрэве. Малітоўная зала двухсветлавая, перакрыта плоскай столлю, прасценкам вылучаны бабінец.
Зноскі
Літаратура
правіць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Пакроўская царква (Хоцімск)
- Свята-Пакроўская царква (Хоцімск) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Пакроўская царква (Хоцімск) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Пакроўская царква (Хоцімск) на сайце «Архіварта»