Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Мікалаева)

Царква Святой Параскевы Пятніцы — праваслаўны храм у в. Мікалаева Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.

Праваслаўны храм
Царква Святой Параскевы Пятніцы
Царква Святой Параскевы Пятніцы
Царква Святой Параскевы Пятніцы
52°23′40,42″ пн. ш. 23°45′48,18″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Мікалаева
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая і Кобрынская
Архітэктурны стыль псеўдарускі стыль
Дата пабудовы 1900-я
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000356шыфр 113Г000356
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Знаходзіцца на паўночнай ускраіне вёскі, па вул. Школьная. Пабудавана ў 1900-я гг. з дрэва.

Архітэктура правіць

 
Царква Святой Параскевы Пятніцы ў 2012 годзе

Помнік архітэктуры неарускага стылю. Асноўны прамавугольны зруб завершаны 5-купаллем і аб'яднаны з трох'яруснай шатровай званіцай (2 васьмерыкі на чацверыку, прыбудавана ў 1902) і невялікім бабінцам. Галоўны ўваход аформлены ганкам з франтонам. Архітэктура вылучаецца насычаным разным дэкорам: на гарызантальна ашаляваных фасадах выкарыстаны разныя карнізы, арнаменіальныя франтоны, аконныя ліштвы, гарызантальныя цягі, вертыкальныя лапаткі.

Інтэр'ер правіць

У інтэр'еры зала адмежавана ад апсіды ў габарытах асноўнага аб'ёму драўляным двух'ярусным іканастасам з разнымі пазалочанымі царскімі варотамі з 6 авальнымі абразамі-таблеткамі.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі правіць