Свята-Петра-Паўлаўская царква (Востраў)
Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у в. Востраў Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Помнік архітэктуры неарускага стылю.
Праваслаўная царква | |
Свята-Петра-Паўлаўская царква | |
---|---|
![]() Свята-Петра-Паўлаўская царква | |
52°53′16,93″ пн. ш. 25°58′35,88″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Аграгарадок | Востраў |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі стыль |
Дата пабудовы | 1910 год |
![]() |
ГісторыяПравіць
Пабудавана ў 1910 г. з дрэва на месцы храма 18 ст., фундаванага ўладальнікамі маёнтка Баканоўскімі. У 1773 г. адзначалася ў трухлявым стане.
АрхітэктураПравіць
Вырашаны прасторава-развітой і сілуэтна-стракатай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыяй, якую фарміруюць вертыкальна вытанчаная двух'ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца, працяглая трапезная, кубападобная малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі і прамавугольная ў плане апсіда з бакавымі рызніцамі. Шацёр званіцы, самкнуты купал васьміграннага светлавога барабана малітоўнай залы, вальмавы дах апсіды, паўвальмавыя дахі трох уваходных рундукоў завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі і макаўкамі. На фоне чырвоных фасадаў вылучаюцца пабеленыя разныя ліштвы прамавугольных аконны праёмаў, вуглавыя лапаткі.
ЛітаратураПравіць
- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Петра-Паўлаўская царква (Востраў)
- Свята-Петра-Паўлаўская царква (Востраў) на сайце Radzima.org
- Свята-Петра-Паўлаўская царква (Востраў) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- [ Свята-Петра-Паўлаўская царква (Востраў)] на сайце «Архіварта»