Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Глінная)

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Глінная Івацэвіцкага раёна. Узведзена ў 1925 годзе з дрэва на месцы папярэдняга храма.

Праваслаўны храм
Свята-Раства-Багародзіцкая царква
52°28′24″ пн. ш. 25°43′27″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Глінная
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая епархія
Дата пабудовы 1925 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000299шыфр 112Г000299
Map

Архітэктура правіць

Драўляны адназрубны прамавугольны ў плане храм накрыты вальмавым гонтавым дахам. У цэнтры даху ўзвышаецца цыбулепадобны купал на глухім барабане. На галоўным фасадзе невялікі прытвор, вылучаны трохвугольным франтонам. Інтэр’ер зальны з корабавым скляпеннем на падугах. Абраз 19 ст. «Маці Бажая з дзіцем».

Перад царквой двух'ярусная чацверыковая шатровая званіца каркасна-зрубнай канструкцыі. Першы ярус зрублены ў просты вугал, другі вырашаны як 4-стоўпны каркас з шатровым гонтавым завяршэннем і зубчастай дашчаной агароджай.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць