Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Вылазы)
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Вылазы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Раства-Багародзіцкая царква | |
---|---|
52°12′13,13″ пн. ш. 26°22′19,61″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Вылазы |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая епархія |
Дата пабудовы | 1787 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000721 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьЗнаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1787 г.[1] з дрэва на месцы храма, адзначанага ў акце 1681 г., паводле якога намеснік Кіеўскай мітраполіі Кліменцій Трызна дазволіў памешчыкам вылазскім і іх суседзям пабудаваць праваслаўную царкву Ражджаства Багародзіцы і святога велікамучаніка Георгія[2]. У сярэдзіне 19 ст. асобна ад царквы з паўднёвага заходу пастаўлена двух’ярусная зрубна-каркасная званіца пад шатровым гонтавым дахам.
Архітэктура
правіцьПомнік народнага дойлідства. Невялікі храм вырашаны прамавугольным зрубам з пяцігранным апсідным прырубам. Да сярэдзіны 19 ст. быў бабінец са званіцай з арыгінальным спалучэннем шатровых дахаў, галоўны з якіх завершаны звонападобным купалам на васьмігранным барабане, а апсіда — макаўкай. На фоне гарызантальнай шалёўкі сцен вылучаюцца прамавугольныя аконныя праёмы ў ліштвах з трохвугольнымі сандрыкамі, цокальная частка вертыкальна ашалявана.
Інтэр’ер
правіцьУнутры аб’яднаныя агульнай плоскай столлю зала і апсіда спалучаюцца шырокім прасветам і размежаваны драўляным іканастасам.
Зноскі
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Вылазы)
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Вылазы) на сайце Radzima.org
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Вылазы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Вылазы) на сайце «Архіварта»