Свята-Троіцкая капліца (Хорск)

Свята-Троіцкая капліца — праваслаўны храм у вёсцы Хорск Столінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі.

Славутасць
Свята-Троіцкая капліца
52°04′40″ пн. ш. 27°12′12″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Хорск
Канфесія БПЦ
Епархія Пінская і Лунінецкая епархія
Архітэктурны стыль народнае дойлідства
Дата пабудовы канец XIX ст.

Гісторыя

правіць

На могілках. Пабудавана ў канцы XIX стагоддзя з дрэва[1]. Прыпісная да Троіцкага прыхода вёскі Туры.

Архітэктура

правіць

Помнік народнага дойлідства. Вырашана чатырохгранным зрубам, накрытым шатровым дахам. Да фасада далучаны нізкі прытвор пад двухсхільным пакрыццём. У 1980-я гады фасады ашаляваны ў 2 ярусы (верхні гарызантальна, ніжні вертыкальна), прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі[2]. У 2017 годзе фасад быў аздоблены фальш брусам, заменены драўляныя вокны і дзверы на пластыкавыя, зроблены навес над уваходам.

Зноскі

  1. НГАБ у г. Гродна, ф.97, воп. 2, спр. 56.
  2. https://goo.gl/maps/xyJPjC28D7m

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць