Свята-Троіцкая царква (Дуброўна)
Свята-Троіцкая царква — помнік архітэктуры ва ўсходняй частцы горада Дуброўна Віцебскай вобласці. У царкве выявіўся сінтэз традыцыйных прыёмаў мясцовага дойлідства і рысаў класіцызму. Адрас — вул. Чырвонаслабодская, 3.
Праваслаўны храм | |
Свята-Троіцкая царква | |
---|---|
![]() | |
54°34′53″ пн. ш. 30°42′29″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Дуброўна |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Віцебская і Аршанская |
Благачынне | Дубровенскае |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата заснавання | 1809 |
Будаўніцтва | 1809 |
Статус |
![]() |
Стан | дзейнічае |
![]() |
Архітэктура Правіць
Царква збудаваная з рысамі класіцызму ў 1809 годзе з цэглы. Аднакупальны храм падоўжна-восевай кампазіцыі. Уключае галоўны аб’ём, апсіду і бабінец. На галоўным (паўднёва-заходнім) фасадзе бабінца знаходзіцца званіца. Атынкаваныя фасады сціпла дэкарыраваны вуглавымі і прасценачнымі лапаткамі, прафіляванымі сандрыкамі прамавугольных аконных праёмаў. Перыметральны прафіляваны карніз прарываецца трохвугольнымі франтонамі на галоўным і бакавых фасадах.
Інтэр’ер Правіць
Унутры аб’ёмы храма аб’яднаны ў адзіную прастору (акрамі прытвора), цэнтральная частка якой вырашана круглай ратондай на 4 слупах і перакінутых цераз іх арках — апорная канструкцыя светлавога барабана. Абразы 1-й палавіны 19 ст. «Святая радзіна» і «Тайная вячэра».
Зноскі
Літаратура Правіць
- Ю. А. Якімовіч. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць. Мінск, Беларуская Энцыклапедыя, 1987
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі Правіць
Свята-Троіцкая царква (Дуброўна) на Вікісховішчы |
- Свята-Троіцкая царква (Дуброўна) на сайце Radzima.org
- Свята-Троіцкая царква (Дуброўна) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Троіцкая царква (Дуброўна) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Троіцкая царква (Дуброўна) на сайце «Архіварта»