Свята-Троіцкая царква (Кублішчына)

Свята-Троіцкая царква — дзеючы стараверскі храм у Беларусі, у вёсцы Кублішчына Мёрскага раёна Віцебскай вобласці.

Стараверскі храм
Свята-Троіцкая царква
55°32′31″ пн. ш. 27°32′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Кублішчына
Канфесія Стараверства
Архітэктурны стыль народнае дойлідства
Будаўніцтва 19081910 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000560шыфр 213Г000560
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1908—1910 гадах з дрэва як стараабрадніцкая майстром Кубаліным з Шаркаўшчынскага раёна.

Архітэктура

правіць
 
Брама

Твор народнага дойлідства. Прамавугольны 1-зрубны будынак накрыты двухсхільным дахам. З боку галоўнага фасада двух’ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца, завершаная макаўкай. Галоўны ўваход вылучаны ганкам. Ашаляваныя фасады прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі ў ліштвах і з аканіцамі.

Інтэр’ер

правіць

Малітоўная зала перакрыта плоскай столлю на падугах. Пры ўваходзе размешчаны хоры. Абразы XIX ст.: «Троіца новазапаветная», «Пакроў Багародзіцы», «Апостал Анціп», «Святы Мікалай», «Аплакванне Хрыста».

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць