Свята-Троіцкая царква (Кірыліна)
Свята-Троіцкая царква — стараверскі храм у в. Кірыліна Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці.
Славутасць | |
Свята-Троіцкая царква | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | беларускае народнае дойлідства |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў пачатку XX стагоддзя на паўднёвай ускраіне вёскі з дрэва як стараабрадніцкая.
Архітэктура
правіцьПомнік народнага дойлідства. Вырашана адзіным прамавугольным зрубам, пастаўленым на бутавы падмурак і накрытым двухсхільным дахам. У цэнтры дах над франтальным фасадам завершаны двух’яруснай (васьмярык на чацверыку) званіцай з цыбулепадобнай галоўкай на гранёным барабане, над алтарнай часткай — макаўка. Неашаляваныя брусчатыя сцены прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі ў фігурных ліштвах, расчлянёны ў прасценках брусамі-сцяжкамі. Уваход аформлены двухсхільным пакрыццём.
У інтэр’еры абраз «Маці Божая Адзігітрыя» (пачатак XIX стагоддзя).
Літаратура
правіць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл. — С. 151
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- Свята-Троіцкая царква (Кірыліна) на сайце «Архіварта»