Свята-Троіцкая царква (Лагішын)
Свята-Троіцкая царква — помнік архітэктуры другой паловы XIX ст. у г. п. Лагішын Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Пабудавана да 1886 года ў рэтраспектыўна-рускім стылі на месцы ўніяцкага драўлянага храма 1795 г.
Праваслаўны храм | |
Царква Святой Троіцы | |
---|---|
52°20′19,31″ пн. ш. 25°59′13,23″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Гарадскі пасёлак | Лагішын |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Пінская і Лунінецкая епархія |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі стыль |
Будаўніцтва | 1850 — да 1886 |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000567 |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Апісанне
правіцьМае чатырохчастковую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю: званіца, трапезная, асноўны аб'ём і апсіда. Вертыкальная дамінанта — двух'ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з цыбулепадобнай галоўкай. Цыбулепадобнае пяцікупалле ўвенчвае і чатырохсхільны дах асноўнага кубападобнага аб'ёму. Галоўныя і бакавыя ўваходы врашаны магутнымі парталамі і апяразаны трохлопасцевымі арачнымі нішамі. Фасады раскрапаваны прафіляванымі карнізамі з двухграннымі заломамі на бакавых плоскасцях.
Зноскі
Літаратура
правіць- Кулагін, А. М. Лагішынская Спаса-Праабражэнская царква / А. М. Кулагін // * Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах. Том 9: Кулібін — Малаіта / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і іншае. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1999. — С. 90.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Троіцкая царква (Лагішын)
- Свята-Троіцкая царква (Лагішын) на сайце Radzima.org
- Свята-Троіцкая царква (Лагішын) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Троіцкая царква (Лагішын) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Троіцкая царква (Лагішын) на сайце «Архіварта»