Свята-Троіцкая царква (Месткавічы)
Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у в. Месткавічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Троіцкая царква | |
---|---|
![]() | |
52°01′29,11″ пн. ш. 26°05′15,11″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Месткавічы |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая |
Архітэктурны стыль | Псеўдарускі стыль, класіцызм |
Дата пабудовы | 1897 год |
Статус |
![]() |
![]() |
Гісторыя
правіцьУ цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1897 г. з дрэва. Яе фундатарамі былі землеўладальнікі Пінскага павета Базыль Качаноўскі, Адам Зашчынскі, Пацей Даманоўскі і інш.[1], якія выдзелілі сродкі на новую праваслаўную царкву замест забранай ва унію папярэдняй. У 1907 г. пабудавана драўляная царкоўнапрыходская школа.
Архітэктура
правіцьПомнік народнага дойлідства з выкарыстаннем форм і прыёмаў архітэктуры класіцызму і рэтраспектыўна-рускага стылю. У аснове аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі крыжова-купальны аб'ём, які фарміруецца цэнтральным кубападобным зрубам, прамавугольнымі бакавымі прыдзеламі, бабінцам і апсідай. Да франтальнага фасада далучаны шырокі прытвор, над якім узвышаецца выцягнуты васьмярык званіцы, накрыты гранёным сферычным купалам з востраканечным шпілем у завяршэнні. Такі ж купал накрывае буйнамаштабны светлавы барабан цэнтральнага аб'ёму. Архітэктура гаразантальна ашаляваных фасадаў насычана драўляным разным дэкорам: аркатурнымі фрызамі, крыжамі, вуглавымі пілястрамі з разнымі капітэлямі, фігурнымі ліштвамі прамавугольных аконных праёмаў, карнізамі з сухарыкамі, фігурнымі кранштэйнамі.
Інтэр'ер
правіцьУ інтэр'еры пануе прастора сяродкрыжжа, у якую раскрываецца светлавы барабан, падтрыманы парусамі. Апсіда вылучана драўляным іканастасам.
Зноскі
- ↑ Собрание древних грамот и актов городов Минской губернии, православных монастырей, церквей и по разным предметам. Мн., 1848. № 169. С. XXХV; ф. 799, воп. 33, спр. 798, арк. 68.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Троіцкая царква (Месткавічы)
- Свята-Троіцкая царква (Месткавічы) на сайце Radzima.org
- Свята-Троіцкая царква (Месткавічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Троіцкая царква (Месткавічы) на сайце «Архіварта»