Святлана Андрэеўна Кошур
Святлана Андрэеўна Кошур (нар. 1958; Валеўка, Навагрудскі раён) — беларуская краязнаўца.
Святлана Андрэеўна Кошур | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1958 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | краязнавец |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў 1958 годзе ў вёсцы Валеўка Навагрудскага раёна. Скончыла Карэліцкую СШ (1974), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1979). Працавала настаўніцай у навучальных установах Карэліцкага раёна. А на працягу 25 гадоў — у Карэліцкім раённым краязнаўчым музеі. Спачатку працавала навуковым супрацоўнікам музея, а ў 1996 годзе заняла пасаду старшага навуковага супрацоўніка.
Аўтар каля 300 публікацый у кнігах, навуковых зборніках і перыядычных выданнях («Кантакты і дыялогі», «Літаратура і мастацтва», «Культура», «Советская Белоруссия», «Рэспубліка», «Краязнаўчая газета», «Голас Радзімы», «Гродзенская праўда»). Напісала асобныя раздзелы і артыкулы для гісторыка-дакументальнай хронікі Карэліцкага раёна «Памяць» (2000).
Выдала шэраг кніг краязнаўчай тэматыкі, сярод іх — «Вяртанне на Радзіму» (2002), «Зямля карэліцкая і яе славутыя людзі» (2009), «Лебядзіная песня Валянціна Рамановіча» (2011), «Залатая падкова Свіцязі» (2016); «Край запаветных мрояў» (2020), «Праз паціну часу: сцежкамі свіцязянскай зямлі» (2023).
Член Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі[1].
Двойчы лаўрэат прэміі імя А. І. Дубко «За дасягненні ў галіне культуры і мастацтва» (2002, 2016).
Крыніцы
правіць- ↑ Гродзенскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» (англ.). www.oo-spb.by. Праверана 22 сакавіка 2024.