Свінакроп
род раслін
Свінакроп[1][2], або Шпергель[2] (Spergula) — род травяністых раслін сямейства гваздзіковыя (Caryophyllaceae). На тэрыторыі Беларусі 5 відаў: свінакроп буйны (Spergula maxima), свінакроп веснавы (Spergula vernalis), свінкароп звычайны (Spergula vulgaris), свінакроп ільняны (Spergula linicola) і свінакроп пасяўны (Spergula sativa). Трапляюцца ў хваёвых лясах, на ўзлесках, лугах, палях і агародах.
Свінакроп | |||||||||||||||||||
Свінакроп палявы (Spergula arvensis) — тыпавы від роду | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Spergula L., 1753 | |||||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||||
Віды | |||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьSpergula pentandra. Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885
|
Гэта пераважна аднагадовыя травы, якія развіваюць узыходзячыя або моцна галінастыя ад карэнішча сцёблы, з лінейнымі супраціўным лісцем, з перапончатымі, парамі-зрослымі прылісткамі. Дробныя белыя кветкі сабраны ў друзлых відэльцападобных суквеццях (дыхазіях). Кветка правільная, абодваполая.
Спіс відаў
правіцьРод уключае каля 13 відаў[3]:
- Spergula arvensis L. typus
- Spergula calva Pedersen
- Spergula depauperata Pedersen
- Spergula fallax (Lowe) E.H.L.Krause
- Spergula grandis Pers.
- Spergula levis (Cambess.) D.Dietr.
- Spergula maritima Pedersen
- Spergula morisonii Boreau — Свінакроп вясенні
- Spergula pentandra L.
- Spergula platensis (Cambess.) Shinners
- Spergula ramosa (Cambess.) D.Dietr.
- Spergula rubra J.Presl & C.Presl
- Spergula viscosa Lag.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 125. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ The Plant List: Spergula
Літаратура
правіць- Скуратовіч А. М. Свінакроп, шпергель // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 258. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіць- Торица — род Spergula: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)