Скагера́к[1] (дацк.: Skagerrak, нарв.: Skagerrak, шведск.: Skagerrak) — праліў паміж нарвежскім узбярэжжам Скандынаўскага паўвострава і паўвостравам Ютландыя, які злучае Паўночнае мора з Балтыйскім морам праз праліў Катэгат.

Скагерак
дацк. Skagerrak, нарв. Skagerrak, шведск. Skagerrak
Характарыстыкі
Шырыня80—150 км
Даўжыня225 км
Найбольшая глыбіня809 м
Размяшчэнне
57°50′50″ пн. ш. 9°04′23″ у. д.HGЯO
ЗвязваеПаўночнае мора, Балтыйскае мора
РаздзяляеСкандынаўскі паўвостраў і паўвостраў Ютландыя 
Краіны
Скагерак (Данія)
Скагерак
Скагерак
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня 240 (255[1]) км, шырыня 80—90 (80—150[1]) км. Глыбіня дасягае 700 метраў у раёне Нарвежскай траншэі. Найбольшая глыбіня на фарватары — 53[1] м. Салёнасць вады ў праліве — 30 ‰. Флора і фаўна прадстаўлена каля 2000 марскіх відаў.

Скагерак быў стратэгічна важнай пазіцыяй для Германіі падчас абедзвюх сусветных войн. Падчас Першай сусветнай вайны тут адбылася адна з найбуйнейшых марскіх бітваў — Ютландская бітва.

Неабходнасць кантролю над пралівам паслужыла для Германіі адной з прычын для ўварвання ў Данію і Нарвегію падчас Другой сусветнай вайны.

Буйнейшы порт — Осла (Нарвегія)[1].

Прадстаўнікі фаўны правіць

Выявы правіць

Зноскі

Літаратура правіць