Скакуны (род жукоў)

род жукоў

Скакуны́[2] (Cicindela) — род жукоў сямейства Жужалі (Carabidae).

Скакуны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  109231
NCBI  27452
EOL  15843

Апісанне

правіць

Даўжыня 6,5—22[2] мм. Афарбоўка яркая, пераважна з белым малюнкам на надкрылах. Галава вялікая. Вочы пукатыя. Сківіцы серпападобнай формы.

Распаўсюджанне

правіць
 
Скакун пясчаны (Cicindela arenaria viennensis)

Род налічвае каля 200[2] відаў, пашыраных у Паўночным паўшар’і. На тэрыторыі Беларусі адзіны від — скакун пясчаны, занесены ў Чырвоную кнігу[2].

Жукі роду жывуць на пясчаных і травяністых месцах. Перасоўваюцца скачкападобнымі пералётамі. Дзённыя драпежнікі. Кормяцца пераважна насякомымі.

Зноскі

  1. Integrated Taxonomic Information System — 2005. Праверана 22 кастрычніка 2013.
  2. а б в г БелЭн 2002.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць