Скалапендравыя
Скалапе́ндравыя[1] (Scolopendromorpha) — атрад беспазваночных жывёл класа Губаногія (Chilopoda).
Скалапендравыя | |||||||||||||||||||||||||||
Скалапендра гіганцкая (Scolopendra gigantea) | |||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||
Scolopendromorpha | |||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьДаўжыня да 30 см. Цела пляскатае ў спінна-брушным напрамку, складаецца з членікаў, на большасці якіх ёсць дыхальцы. Спіна скурыстая, звычайна цямнейшая за брушка. Скалапендры (Scolopendridae) па баках галавы маюць вочы, якія складаюцца са скопішчаў простых вочак, крыптапіды (Cryptopidae) — сляпыя. Развіццё з эпімарфозам.
Таксанамія
правіцьВылучаюць 3 (или 4) сямействы. Больш 800 відаў[2], 13 формаў з 4 родаў паказвалася для краін былога СССР[3].
- Крыптапіды (Cryptopidae)
- Plutoniumidae[4] (або Plutoniuminae у складзе Cryptopidae)
- Скалапендры (Scolopendridae)
- Scolopocryptopidae
-
Cryptops hortensis (Cryptopidae)
-
Cormocephalus aurantipes з кладкай яец (Scolopendridae, Аўстралія)
-
Ethmostigmus rubripes (Scolopendridae, Аўстралія)
Арэал і экалогія
правіцьБольшасць пашыраны ў тропіках і субтропіках, глебавыя скалапендравыя трапляюцца ў стэпавай і лясной зонах Усходняй Еўропы. Жывуць пад камянямі, бярвёнамі, у расколінах скал, глебы і інш. Кормяцца ў асноўным беспазваночнымі, буйныя — і дробнымі пазваночнымі.
Значэнне
правіцьМногія ядавітыя, ядомыя.
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ Edgecombe Gregory D. and Gonzalo Giribet. (2007). Evolutionary Biology of Centipedes (Myriapoda: Chilopoda). — Annu. Rev. Entomol. 2007. 52:151-70
- ↑ Залесская Н. Т., Шилейко А. А. Сколопендровые многоножки (Scolopendromorpha) / Б. Р. Стриганова. — Учебное издание. — М.: Наука, 1991. — 1032 с. — 400 экз. — ISBN 5-02-005476-3.
- ↑ Shelley, R. M. (1997). The Holarctic centipede subfamily Plutoniuminae (Chilopoda: Scolopendromorpha: Cryptopidae) (nomen correctum ex subfamily Plutoniinae Bollman, 1983). Brimleyana, 24, 51-113.
Літаратура
правіць- Скалапендравыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 433. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).