Смолка ліпкая[3] (Silene viscaria) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства Гваздзіковыя.

Смолка ліпкая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Silene viscaria


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  521522
NCBI  42042
EOL  587274
GRIN  t:430081
IPNI  158652-1
TPL  kew-2487787

Смолка ліпкая, смолка, крываўнік, смалёўка, смалянка, сон-дрымота, сон-трава[4][5][6][7].

Апісанне

правіць
 
Кветка

Сцябло прамастаячае, цыліндрычнае, простае ці зверху слаба разгалінавае. Вышыня расліны 30—60 см. Лісце лінейна-ланцэтнае, супраціўнае[8]. Кветкі ружова-чырвоныя, пяціпялёсткавыя, сабраныя ў мяцёлку, памер 1—2 см. Плод каробачка[8][9].

Квітнее ў мае-чэрвені[9].

Арэал і біялогія

правіць

Шырока распаўсюджаная ў еўрапейскай частцы Расіі, Крыму, Перадкаўказзі, на паўднёвым-захадзе Сібіры і ў Сярэдняй Еўропе. У Беларусі сустракаецца па ўсёй тэрыторыі[9][10].

Святлолюбівая расліна. Расце на пясчаных схілах, узлесках і палянах ў хваёвых барах, на сухіх лугах.[8][9]

Хімічны склад

правіць

Трава ўтрымлівае сапаніны.[9] Ядавітая расліна.[8]

Таксанамія

правіць

Сінонімы

правіць
  • Lychnis viscaria L.
  • Lychnis viscosa Scop.
  • Steris viscaria
  • Viscaria viscosa (Scop.) Asch.
  • Viscaria vulgaris Bernh.

Значэнне і ўжыванне

правіць

Адвар травы п'юць пры маткавых крывацёках.[9] Дэкаратыўная расліна[8].

Згадана ў Чырвоных кнігах Рэспублікі Комі, Масквы, Мурманскай вобласці[8].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 142. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  6. Носович И. И. Словарь белорусского наречия. Спб, 1870
  7. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  8. а б в г д е Steris viscaria (L.) Raf. Архівавана 16 жніўня 2011.
  9. а б в г д е Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
  10. Steris viscaria(недаступная спасылка)

Літаратура

правіць
  • Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)