Снядзін

вёска ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Сня́дзін[1] (трансліт.: Sniadzin, руск.: Снядин) — вёска ў Беларусі, у Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Галубіцкага сельсавета.

Вёска
Снядзін
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
218 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
2350
Паштовыя індэксы
247945
Аўтамабільны код
3
СААТА
3243814019
Снядзін на карце Беларусі ±
Снядзін (Беларусь)
Снядзін
Снядзін (Гомельская вобласць)
Снядзін

Да 26 верасня 2006 года вёска з’яўлялася цэнтрам Снядзінскага сельсавета[2].

Геаграфія

правіць

Вёска знаходзіцца за 15 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Петрыкаў, за 205 км ад Гомеля, за 28 км ад чыгуначнай станцыі Муляраўка[3]. На поўдні і захадзе мяжуе з нацыянальным паркам «Прыпяцкі». За 3 км у напрамку на паўночны захад ад вёскі знаходзіцца возера Бародскае.

Гісторыя

правіць
 
Медны крыж з эмаллю, знойдзены ў могільніку Снядзін. ХVІ ст.

У XVIII ст. вёска належала князям Радзівілам. У 1807 г. у князя Радзівіла маёнтак Снядзін набылі Антон Нестар Кеневіч і Казімір Рудзяеўскі. Пазней вёска перайшла па спадчыне да сына Антона Нестара Кеневіча — Іпаліта Антонавіча Кеневіча.

У 1879 г. Зыгмунт Іпалітавіч Кеневіч прадаў маёнтак Снядзін графу Юзафу Юзафавічу Тышкевічу (1835—1891).

 
Паром цераз Прыпяць каля вёскі

Насельніцтва

правіць

Колькасць

правіць
  • 2004 год — 118 гаспадарак, 218 жыхароў.

Дынаміка

правіць
  • 1795 год — 54 двары.
  • 1816 год — 63 двары, 353 жыхара.
  • 1834 год — 71 двор, 370 жыхароў.
  • 1897 год — 79 двароў, 589 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 126 двароў, 785 жыхароў.
  • 1917 год — 870 жыхароў.
  • 1940 год — 140 двароў.
  • 1959 год — 777 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2001 год — 141 двор, 294 жыхары[3].
  • 2004 год — 118 гаспадарак, 218 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Сне́дзін
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Архівавана 22 верасня 2019. (руск.)
  3. а б БелЭн 2002.

Літаратура

правіць
  • Сня́дзін // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 71. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2005. 520с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0330-6 ISBN 985-11-0302-0
  • Kieniewicz, S. Dereszewicze. 1863 / S. Kieniewicz. — Wroclaw-Warszawa-Kraków-Gdańsk-Lodź : Ossolineum, 1986. — 192 s.
  • Rostworowski, А. Ziemia, której już nie zobaczysz. Wspomnienia Kresowe / А. Rostworowski. — Warszawa : Czytelnik, 2001. — 504 s.
  • Żołtowska, J. Inne czasy i inni ludzie / J. Żołtowska. — Londyn, 1959.
  • Старинные усадьбы Минского края / А. Т. Федорук ; [Под общ. рук. и предисл. Е.Будинаса]. — Мн.: ООО "Полифакт" : ООО "Лекция", 2000. — 415 с. — (Старинные усадьбы Беларуси). — 500 экз. — ISBN 985-6107-24-5.
  • Список землевладельцев Минской губернии за 1876 год / Изд. Минск. губернск. статист. комитета. — Минск: Тип. губ. правления, 1877. — 187 с.

Спасылкі

правіць