Сонцацве́т[3][4] (Helianthemum) — род кветкавых раслін сямейства Ладаннікавыя (Cistaceae ). Больш за 100 відаў.

Сонцацвет

Сонцацвет манеталісты (Helianthemum nummularium)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Helianthemum Mill. (1754)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22257
NCBI  69453
EOL  62597
IPNI  30002303-2

Пашыраны ў Еўропе, Міжземнамор’і, Заходняй і Сярэдняй Азіі, Афрыцы. Растуць на сухіх камяністых схілах, у стэпах і паўпустынях. На тэрыторыі Беларусі толькі адзін дзікарослы від — сонцацвет манеталісты (Helianthemum nummularium)[5].

Батанічнае апісанне правіць

Аднагадовыя травы, хмызнякі і паўхмызнякі. Лісце супраціўнае, з прылісткамі, простае, суцэльнае. Кветкі заўсёды звернуты да сонца (адсюль назва), пераважна жоўтыя, у гронкападобных суквеццях. Пялёсткаў 5.

Плод — каробачка. Дэкаратыўныя расліны.

Класіфікацыя правіць

У склад роду ўваходзяць не менш як 73 віды раслін[6]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. БелЭн 2002.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 62. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. База Растения Беларуси
  6. Helianthemum — The Plant List
  7. Tropicos | Name — Helianthemum Mill

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Солнцецвет: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)