Соня Ёселеўна Гінзбург

вучоны, нейрафізіёлаг

Соня Ёселеўна Гінзбург[1][2] (13 лістапада 1922 — 25 жніўня 1994) — вучоны ў галіне нейрафізіялогіі, доктар медыцынскіх навук (1972)

Соня Ёселеўна Гінзбург
Дата нараджэння 13 лістапада 1922(1922-11-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 жніўня 1994(1994-08-25) (71 год)
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная
Навуковая сфера нейрафізіялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1972)
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Нарадзілася ў вёсцы Татарск Мсціслаўскага павета Смаленскай губерні (у сучасным Манастыршчынскім раёне Смаленскай вобласці Расіі). У 1947 годзе скончыла Мінскі медыцынскі інстытут. З 1948 года працавала ў Інстытуце фізіялогіі Акадэміі навук БССР, з 1985 года — у Беларускім навукова-даследчым інстытуце анкалогіі і радыебіялогіі.

Навуковая дзейнасць

правіць

Аўтар навуковых прац па даследаванні электрычнай актыўнасці і гемадынамікі галаўнога мозга пры парушэннях мазгавога кровазвароту, па дыягностыцы метасаматычных яго пашкоджанняў, стану пры комплексным лячэнні анкалагічных хворых і інш.

Сярод апублікаванага:

  • Электрическая активность и гемодинамика головного мозга при окклюзии мозговых артерий. / Ред. акад. Д. А. Марков; АН БССР. Ин-т физиологии. — Мн.: Наука и техника, 1974. — 175 с. : ил.; 20 см;
  • Клинические и экспериментальные вопросы термолучевой терапии. — Обнинск, 1989 (у сааўтарстве).

Зноскі

  1. БелЭн 1997.
  2. Таксама сустракаецца форма імя Соф’я Ёселеўна Гінзбург

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць