Соф’я Пятроўна Праабражэнская
Соф’я Пятроўна Праабражэ́нская (27 верасня 1904, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — 21 ліпеня 1966 Ленінград, СССР) — савецкая оперная і камерная спявачка (мецца-сапрана). Народная артыстка СССР (1955). Лаўрэат дзвюх Сталінскіх прэмій (1946, 1951).
Соф’я Пятроўна Праабражэнская | |
---|---|
Поўнае імя | руск.: Софья Петровна Преображенская |
Дата нараджэння | 27 верасня 1904 ці 14 (27) верасня 1904[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 ліпеня 1966[2] (61 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | оперная і камерная спявачка |
Пеўчы голас | мецца-сапрана |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | опера |
Узнагароды | |
preobrazhenskaya.com |
Валодала моцным прыгожым голасам вялікага дыяпазону, яркім сцэнічным дараваннем.
У гады блакады Ленінграда неадлучна знаходзілася ў горадзе, адмовіўшыся ад эвакуацыі.
Біяграфія
правіцьУ 1928 годзе скончыла Ленінградскую кансерваторыю.
У 1928—1959 гадах працавала ў Ленінградскім тэатры оперы і балета імя Кірава.
У гады вайны адмовілася эвакуіравацца з блакаднага Ленінграда, дала каля 1500 канцэртаў у Філармоніі. У гэтыя гады яна неаднаразова станавілася донарам крыві, за што яе ганаравалі звання «Выдатнік аховы здароўя» ў 1943 годзе.[3]
У 1947—1951 і 1960—1961 выкладала ў Ленінградскай кансерваторыі (з 1949 года прафесар).
Вяла канцэртна-выканальніцкую дзейнасць. У рэпертуары рускія народныя песні і рамансы. Выконвала вакальны цыкл «Песні і танцы смерці» М. Мусаргскага. Сярод партый: Марфа («Хаваншчына » М. Мусаргскага), Іаанна, Графіня («Арлеанская дзева», «Пікавая дама» П. Чайкоўскага), Любаша («Царская нявеста » М. Рымскага-Корсакава), Ефрасіння («Сям’я Тараса» Дз. Кабалеўскага), Актавіян («Кавалер руж » Р. Штрауса) і іншыя.
Аўтар артыкула «Трыццаць гадоў на сцэне» («МЖ», 1958, No 2).
Соф’я Пятроўна Праабражэнская памерла 21 ліпеня 1966 года ў Ленінградзе. Пахавана на Літаратарскіх мастках Волкаўскіх могілак. Яе надмагілле выканала скульптар М. Ц. Літоўчанка.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 12 чэрвеня 2024.
- ↑ а б в Преображенская Софья Петровна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Награды ~ — Приказ о награждении знаком «Отличник здравоохранения»
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).