Соф’я Якаўлеўна Гурыч
Соф'я Якаўлеўна Гурыч (нар. 29 снежня 1919, Менск — 28 красавіка 1999) — беларуская актрыса, рэжысёр. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1985).
Соф’я Якаўлеўна Гурыч | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 снежня 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 красавіка 1999 (79 гадоў) |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | тэатральная актрыса, тэатральны рэжысёр |
Тэатр | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 29 снежня 1919 года ў Менску. Скончыла Беларускую студыю пры Цэнтральным тэатральным вучылішчы ў Ленінградзе ў 1937 годзе. У 1937—1941 гадах працавала ў Тэатры юнага гледача БССР. У 1944—1948 гадах рэжысёр Брэсцкага і ў 1955—1957 гадах Гомельскага абласнога драматычнага тэатраў. 3 1966 года рэжысёр, у 1967—1986 галоўны рэжысёр Беларускага рэспубліканскага радыё[1].
Памерла 28 красавіка 1999 года[1].
Творчасць
правіцьВыконвала ролі травесці: Фелікс («Наша зброя» А. Крона), Гешка («Чарамыш, брат героя» паводле Л. Касіля) і маладых дзяўчат: Валя Брузжак («Як гартавалася сталь» паводле М. Астроўскага), Зербінета («Хітрыкі Скапэна » Мальера) і інш. Яе персанажы натуры актыўныя, дзейсныя. валявыя, энергічныя, сыграныя тэмпераментна, ярка: Жэня Шаўрова («Блакітнае і ружовае» А. Бруштэйн), Маленькая разбойніца («Снежная каралева» Я. Шварца), Тоня («Старыя сябры» Л. Малюгіна), Лізета («Гульня кахання і выпадку» П. Марыво) і інш. Сярод пастановак: «Сын» С. Паташова (1947), «Сустрэча з юнацтвам» А. Арбузава (1948), «Гісторыя аднаго кахання» К. Сіманава (1955), «Васа Жалязнова» М. Горкага (1956), «Калі цвіце акацыя» М. Віннікава (1957) і інш[1].
Узнагароды
правіцьЗаслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1985). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984)[1].
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г Гурыч Соф’я Якаўлеўна // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
Літаратура
правіць- Гурыч Соф’я Якаўлеўна // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.