Спаса-Праабражэнская царква (Чачэрск)
Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўная царква ў г. Чачэрску па вул. Працоўнай, 6-а, помнік архітэктуры класіцызму.
Праваслаўны храм | |
Спаса-Праабражэнская царква | |
---|---|
52°55′00″ пн. ш. 30°54′53″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Чачэрск |
Канфесія | Руская праваслаўная царква |
Епархія | Гомельская |
Благачынне | Чачэрскае |
Тып будынка | ратонда |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Заснавальнік | Захар Рыгоравіч Чарнышоў |
Дата пабудовы | 1783 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 311Г000808 |
Стан | Дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьЗбудавана з цэглы ў 1783 годзе графам З. Р. Чарнышовым у ансамблі з іншымі храмамі (не зберагліся). У адкрыцці храма брала ўдзел расійская імператрыца Кацярына II[1]. У пачатку 2000-х гг. царква адрэстаўрыравана.
Архітэктура
правіцьДвух'ярусны храм-ратонда, завершаны паўсферычным купалам на ступеньчатым барабане (драўляная канструкцыя). Да асноўнага аб'ёма з захаду прылягае вежа-званіца, накрытая гранёным купалам. Асноўны аб'ём падзелены на ярусы развітым дарычным антаблементам. Сцены ніжняга яруса расчлянёны пілястрамі, паўкруглымі і плоскімі нішамі, верхняга яруса – філянговымі рамамі. Аконныя праёмы прамавугольныя.
Інтэр’ер
правіцьУ інтэр'еры алтарная частка аддзелена шасцістворкавым іканастасам. Над уваходам размешчаны драўляныя хоры. Інтэр’ер аздоблены пілястрамі са стылізаванымі капітэлямі, карнізамі, роспісам.
Абразы італьянскага мастака 1-й палавіны 19 ст.: «Абразанне Хрыста», «Уезд у Ерусалім», «Благавешчанне», «Узнясенне Хрыстова», «Святы Мікалай», «Тайная вячэра», «Сон Іосіфа», «Нараджэнне Марыі», «Пакроў», «Уваскрасенне» (усе ў святочным радзе іканастаса). У інтэр’еры яшчэ 8 абразоў, выкананых у той жа манеры і ў той жа час. У алтары царквы захоўваецца унікальная ікона «Сашэсце ў пекла», датаваная 1678 годам.
Зноскі
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
- Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 7. — Минск, 2008.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мінск, 2007.
- Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мінск, 2001.
- Золотое кольцо Гомельщины [Изоматериал] : 2010 : [настольный перекидной календарь] / ОАО "Гомельхлебопродукт". ― [Б. м., 2009.] (19Н//2603(008))
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2003. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8, С. 226.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Спаса-Праабражэнская царква (Чачэрск)
- Спаса-Праабражэнская царква (Чачэрск) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Спаса-Праабражэнская царква (Чачэрск) на сайце Radzima.org
- Спаса-Праабражэнская царква
- Спаса-Праабражэнская царква (Чачэрск) на сайце «Архіварта»