Спаса-Праабражэнская царква (Дзятлавічы)
Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўная царква ў Дзятлавічах (Лунінецкі раён). Стары храм, помнік драўлянага дойлідства, страчаны ў 1990 г. Цяпер на яго месцы стаіць новая цагляная царква.
Славутасць | |
Спаса-Праабражэнская царква | |
---|---|
![]() | |
52°20′25,99″ пн. ш. 26°50′23,9″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Дзятлавічы |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Пінская і Лунінецкая епархія |
Архітэктурны стыль | беларускае народнае дойлідства |
Дата пабудовы | 1823 год |
Статус |
![]() |
![]() |
Гісторыя Правіць
Царква была пабудавана ў 1823 г. у в. Дзятлавічы (Лунінецкі раён) пры манастыры. У 1960-я гады ад удару маланкі цэнтральны купал царквы загарэўся і зваліўся ўнутр храма. Царква пасля пажару не аднаўлялася. Страчана ў 1990-я гады. Званіца была разабрана перад будаўніцтвам на тым жа месцы новага храма з сілікатнай цэглы[1].
Архітэктура Правіць
Будынак адлюстроўвае сінтэз традыцый народнага дойлідства і асобных прыёмаў стыляў барока і класіцызму. Перабудоўвалася ў 1871 г. і 1896 г. Да квадратнага ў плане асноўнага аб'ёма, завершанага двух'ярусным васьмёрыкам на ветразях, прылягаюць прамавугольны бабінец з дзвюма прыбудовамі абапал яго і пяцігранны, падзелены дзвюма падоўжнымі сценкамі на тры апсіды алтарны зруб. Над бакавымі апсідамі і прыбудовамі бабінца — чацверыковыя вежачкі з барочнымі галоўкамі на глухіх васьмерыках. На галоўным фасадзе паміж вежамі — невялікі трохвугольны франтон, цэнтральны ўваход вылучаны дугападобным казырком. Сцены завершаныя аркатурным фрызам, вертыкальна ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі, падзеленыя тонкім карнізным поясам на два ярусы.
Царква мела разьбяны 6-ярусны іканастас з 50 абразамі, рукапіснае евангелле XVI ст. (не зберагліся). Пад будынкам размешчана пахавальня (вышыня 2,5 м). На паўднёвым захадзе ад царквы знаходзіцца драўляная двух'ярусная званіца (васьмярык на чацверыку), накрытая шатровым дахам.
Зноскі
- ↑ Спаса-Праабражэнская царква (Дзятлавічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Літаратура Правіць
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Спаса-Праабражэнская царква (Дзятлавічы)
- Спаса-Праабражэнская царква (Дзятлавічы) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Спаса-Праабражэнская царква (Дзятлавічы) на сайце Radzima.org
- Спаса-Праабражэнская царква (Дзятлавічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Спаса-Праабражэнская царква (Дзятлавічы) на сайце «Архіварта»