Справа «Армія з народам»

палітычная крымінальная справа ў Беларусі

Справа «Армія з народам» — палітычная крымінальная справа ў Рэспубліке Беларусь супраць адміністратараў і удзельнікаў тэлеграм-канала «Армія з народам». Справу разглядаў суддзя Сяргей Епіхаў.

Сутнасць справы правіць

25 чэрвеня 2020 года актывіст незарэгістраванай БСДП (Народная Грамада) быў затрыманы згодна пастановай суда на 15 дзён адміністрацыйнага арышту за ўскладанне кветак на Вайсковых могілках у Мінску 8 мая. 9 ліпеня ў дачыненні да Спарыша была ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1. арт. 342 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. У ліпені быў затрыманы капітан міліцыі запасу Сяргей Коршун. 6 верасня затрымалі Антаніну Канавалаву нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, але пасля суда на волю ўжо не выйшла. Праз месяц затрымалі мужа Антаніны, Сяргея Ярашэвіча. Нікому невядомы Яўген Прывалаў самастойна з'явіўся ў суд і не быў змешчаны пад варту.

Справа правіць

20 красавіка 2021 года Мінскі абласны суд пачаў разглядаць справу.

Прысуд правіць

7 мая 2021 года Мінскі абласны суд вынес прысуд. Усіх удзельнікаў справы прызналі вінаватымі ў падрыхтоўцы беспарадкаў, а Спарыша таксама ў тым, што перашкаджаў працы Цэнтрвыбаркама Беларусі.

Сяргей Коршун быў пазбаўлены спецыяльнага звання «капітан міліцыі запасу».

Спіс асуджаных і прысуды правіць

  • Сяргей Спарыш — 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • Антаніна Канавалава — 5,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму;
  • Сяргей Ярашэвіч — 5,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • Сяргей Коршун — 4,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • Яўген Прывалаў — 4,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.


Зноскі