Спірэя сярэдняя

від раслін

Спірэя сярэдняя[3] (Spiraea media) — від кветквых раслін роду Спірэя (Spiraea) сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Спірэя сярэдняя
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Spiraea media Schmidt, 1792


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  836439
NCBI  1161166
EOL  627269
GRIN  t:35302
IPNI  742369-1
TPL  rjp-6337

Натуральны арэал знаходзіцца ва ўмераным поясе Еўразіі[4]. Выкарыстоўваецца як дэкаратыўная расліна.

Апісанне правіць

Марозаўстойлівы, засухаўстойлівы, газаўстойлівы куст, з круглявай кронай, утворанай круглявымі ў перасеку галінамі, якія растуць уверх. Можа дасягаць 2—3 м у вышыню. У лесастэпавай зоне цвіце з пятага года жыцця ў маі — чэрвені[5].

Лісце

Лісце апушанае, часам амаль гладкае. Пласцінка ад авальнай да даўгаватай, каля асновы клінавата звужаная, бліжэй да верхавіны з 2-4 буйнымі зубцамі, на верхавіне завостраныя[5].

Кветкі

Суквецці — шматкветкавыя парасонападобныя гронкі з белых кветак[5].

Сінонімы правіць

Навуковая назва мае наступныя сінонімы:

  • Spiraea oblongifolia Waldst. & Kit.
  • Spiraea banatica Janka
  • Spiraea chamaedryfolia L. pro parte (да вылучэння ў самастойны від)

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 126. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Спірэя сярэдняя: інфармацыя на сайце GRIN
  5. а б в В. Г. Атрохин, К. К. Калуцкий, Ф. Т. Тюриков. Древесные породы мира / Под ред. К. К, Калуцкого,. — М.: Лесная промышленность, 1982. — Т. 3 Древесные породы СССР. — С. 188, 189. — 264 с. — 7 тыс. экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Spiraea media — Спирея средняя: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)