Дарныця (станцыя метро)
Дарныця (укр.: Дарниця, вымаўленне ) — 10-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна, размешчаная на Святошынска-Броварскай лініі паміж станцыямі «Левабярэжная» і «Чарнігаўская».
«Дарныця» укр.: Дарниця | |
---|---|
Святошынска-Броварская лінія | |
Кіеўскі метрапалітэн | |
![]() | |
Дата адкрыцця | 5 лістапада 1965 года |
Праектная назва | Сацгорад, Сацгарадок |
Раён | Дняпроўскі |
Акруга | Сацгорад, Камсамольскі масіў |
Тып платформаў | астраўная |
Даўжыня платформаў, м | 104,0 м |
Шырыня платформаў, м | 8 м |
Узведзена | Кіеўметрабуд |
Выхад да вуліц | Папудрэнка, Будаўнікоў, Браварскага праспекта |
Час адкрыцця | 05:27 |
Код станцыі | 125 |
Суседнія станцыі | Чарнігаўская і Левабярэжная |
![]() |
Святошынска-Броварская лінія
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
Адкрыта 5 лістапада 1965 года. Назву атрымала ад гістарычнай мясцовасці Дарныця, якая ў рэчаіснасці размешчана ў некалькіх кіламетрах ад станцыі.
КанструкцыяПравіць
Станцыя наземная адкрытага тыпу з астраўной платформай. Пасадачная платформа прычынена навесам, якія абапіраюцца на калоны, якія размешчаны ўздоўж цэнтральнай восі платформы.
Станцыя злучаецца шляхамі з электрадэпо «Дарныця».
Станцыя мае два выхады: з усходняга боку станцыі — праз падземны вестыбюль, сумешчаны з падземным пераходам да Браварскага праспекта і вуліцы Папудрэнка, выхады да Сацгорада і Камсамольскага масіва. З заходняга боку, пабудаваны пасля рэканструкцыі станцыі і адкрыты 27 лістапада 2006[1] — праз надземны вестыбюль да вуліцы Папудрэнка. Другі вестыбюль абсталяваны аднамаршавымі двухстужачнымі эскалатарамі, якія працуюць на ўздым з вуліцы, і па лесвіцы на пллатформу, з выхадам у бок вуліцы Будаўнікоў.
АбсталяваннеПравіць
Афармленне станцыі ідэнтычна «Левабярэжнай» і «Гідрапарку», станцыю адрознівае толькі выкарыстанне ў аздабленні карычневай пліткі.
ФатаздымкіПравіць
Рэжым працыПравіць
Адкрыццё — 05:30, закрыццё — 0:06.
Адпраўленне першага цягніка ў накірунку:
- ст. «Лясная» — 5:51
- ст. «Акадэмгарадок» — 5:39
Адпраўленне апошняга цягніка ў накірунку:
- ст. «Лясная» — 0:39
- ст. «Акадэмгарадок» — 0:09