Станін
Стані́н[1] (ад лац.: Stannum — волава), алавяны калчадан, звонавая руда — мінерал класа сульфідаў, сульфід медзі, жалеза і волава, Cu2FeSnS4.
Станін | |
---|---|
Формула | Cu2FeSnS4 |
Утрымлівае 22—31 (29,58[2]) % медзі, 1—14 (12,99[2]) % жалеза, 22—28 (27,5[2]) % волава, 29,8[2] % серы, а таксама цынк (да 11[1] %), сурму, серабро, кадмій, свінец і інш. Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінганіі. Шчыльнасць 3,5—4,5 г/см³. Крохкі, непразрысты, з металічным бляскам. Цвёрдасць 3—4,5 па шкале Моаса. Электраправодны.
Радовішчы станіну ў Балівіі, Вялікабрытаніі, Канадзе, Расіі, Таджыкістане, Чэхіі і інш. Пры значных канцэнтрацыях выкарыстоўваецца ў якасці руды на волава.
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ а б в г Станнин // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Літаратура
правіць- Станін // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 145. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіць- Сайт КаталогМинералов. Ru (руск.)
- Stannite (Stannit) (ням.) (англ.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Станін