Станіслаў Іванавіч Траццяк

беларускі хірург і трансплантолаг

Станіслаў Іванавіч Траццяк (нар. 7 снежня 1950, Калінінград, СССР) — беларускі вучоны ў галіне агульнай хірургіі, клетачных біятэхналогій і транспланталогіі. Доктар медыцынскіх навук (1996), прафесар (1998). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2014)[1], акадэмік НАН Беларусі (2021)[2].

Станіслаў Іванавіч Траццяк
Дата нараджэння 7 снежня 1950(1950-12-07) (71 год)
Месца нараджэння
Род дзейнасці хірург, выкладчык
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1996)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
ордэн Пашаны медаль «За працоўныя заслугі» Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь

БіяграфіяПравіць

Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1974). З 1974 года ў Беларускім медыцынскім інстытуце (з 1990 года — дацэнт, з 1995 года — загадчык кафедры).

Асноўныя навуковыя працы прысвечаны распрацоўцы новых падыходаў да алатрасплантацыі «свежых» алагенных клапанаў сэрца, вывучэнню магчымасці працяглага захавання ў прасвеце сасудаў і сэрца алагенных і ксенагенных тканін без імунасупрэсіўнай тэрапіі, абгрунтаванню раней нявывучаных заканамернасцяў у транспланталогіі, распрацоўцы прынцыпова новых падыходаў да хірургічнага лячэння інсулінзалежнага цукровага дыябету, гіпатэрыёзу, гіпапаратэрыёзу з выкарыстаннем клеткавых тэхналогій, распрацоўцы і ўкараненню ў практыку сучасных методык пры лячэнні ачаговых паражэнняў печані, дыягностыцы і лячэнні запаленчых захворванняў падстраўнікавай залозы, распрацоўцы метаду лячэння трафічных язваў з выкарыстаннем аўталагічных ствалавых клетак[1].

Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, 15 патэнтаў[1].

Узнагароды і прэмііПравіць

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2004, у аўтарскім калектыве) — за працу «Новы метад хірургічнага лячэння інсулінзалежнага цукровага дыябета шляхам ксенатрансплантацыі астраўковых клетак у сасудзістае рэчышча рэцыпіента (эксперыментальна-клінічнае даследаванне)»[1].

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2001)[1], ордэнам Пашаны (2021)[3]. Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (1999). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2008)[1].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Траццяк Станіслаў Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 523. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2015. — 2-е изд., исправленное. — Минск, 2016
  • Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. Т. 2. — Минск, 2001

СпасылкіПравіць