Станіслаў Антоні Бужынскі
Станіслаў Антоні Бужынскі (27 красавіка 1701 — 15 мая 1775) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Кашталян берасцейскі (1748—1752) і смаленскі (1752—1763).
Станіслаў Антоні Бужынскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Герб «Трыўдар» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Казімір Несялоўскі | ||||||
Пераемнік | Тадэвуш Бужынскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Стэфан Таркоўскі | ||||||
Пераемнік | Ян Храптовіч | ||||||
Нараджэнне | 27 красавіка 1701 | ||||||
Смерць |
15 мая 1775 (74 гады) |
||||||
Род | Бужынскія | ||||||
Жонка | Марыяна з Копцяў[d] | ||||||
Дзеці | Тадэвуш | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар | ||||||
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Займаў пасады скарбніка смаленскага, старосты краснасельскага, з 1732 інстыгатара (пракурора) ВКЛ. 3 1748 кашталян берасцейскі, y 1752—1763 кашталян смаленскі. Таксама быў паслом на соймы 1732, 1733 (выступаў на ім за абранне каралём Станіслава Ляшчынскага), 1738, 1740, 1744, 1746; дэпутатам Трыбунала ВКЛ у 1736.
Падтрымліваў Чартарыйскіх. Пасля смерці жонкі адмовіўся ад грамадскай дзейнасці, уступіў y ордэн езуітаў. Сабраў для апублікавання важнейшыя пастановы соймаў Польшчы і Рэчы Паспалітай да сярэдзіны XVIII стагоддзя (выдадзены ў 1765 яго сынам Тадэвушам Бужынскім).
У 1769 годзе быў адзначаны Ордэнам Белага Арла.
КрыніцыПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Пазднякоў В. Бужынскі Станіслаў Антоній // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 354. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.