Станіслаў Васілевіч Зась

беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч
(Пасля перасылкі з Станіслаў Зась)

Станісла́ў Васі́левіч Зась (нар. 1964 у Чарнігаўскай вобласці, УССР) — ваенны і дзяржаўны дзеяч Беларусі, дзяржаўны сакратар Савета бяспекі (2015—2019), кандыдат ваенных навук.

Станіслаў Васілевіч Зась
Stanislav Zas (2020).jpg
Сцяг Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі
4 лістапада 2015 — 31 снежня 2019
Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Папярэднік Аляксандр Мяжуеў
Пераемнік Андрэй Раўкоў
Сцяг Генеральны сакратар АДКБ
з 1 студзеня 2020
Папярэднік Валерый Семярыкоў
Нараджэнне 18 жніўня 1964(1964-08-18) (56 гадоў)
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат ваенных навук[d]
Дзейнасць палкаводзец
Ваенная служба
Гады службы з 1985
Краіна Flag of the Soviet Union.svg СССР
Flag of Belarus.svg Беларусь
Званне
Генерал-маёр
Узнагароды
ордэн Айчыны III ступені медаль «За бездакорную службу» II ступені медаль «За бездакорную службу» I ступені медаль «За бездакорную службу» III ступені

БіяграфіяПравіць

У 1985 годзе з адзнакай скончыў Бакінскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча, у 1996 з адзнакай і залатым медалём скончыў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь, а ў 2005 годзе таксама з адзнакай і залатым медалём — Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.

Праходзіў ваенную службу на розных пасадах ва Узброеных Сілах. Быў начальнікам аддзела ваеннага будаўніцтва галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, займаў пасаду намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення — начальніка 1-га ўпраўлення галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь[1].

29 жніўня 2008 года ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь назначаны намеснікам дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Беларусі[2].

З 1 ліпеня 2015 года ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь выконваў абавязкі дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі[3].

З 4 лістапада 2015 да 31 снежня 2019 года працаваў дзяржаўным сакратаром Савета Бяспекі Беларусі.

У лістападзе 2019 г. на саміце лідараў дзяржаў-членаў АДКБ было прянта рашэнне, што з 1 студзеня 2020 г. прадстаўнік Беларусі, Станіслаў Зась, будзе выконваць абавязкі генеральнага сакратара арганізацыі[4].

З 1 студзеня 2020 года Рашэннем Савета калектыўнай бяспекі АДКБ прызначаны на пасаду Генеральнага сакратара Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспекі тэрмінам на тры гады[5].

УзнагародыПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць