Статак

група жывёл

Ста́так[1] — група дзікіх або свойскіх жывёл аднаго віду з узаемазвязанымі паводзінамі, якія захоўваюць блізкасць адзін да аднаго, маюць аднолькавы рытм актыўнасці і напрамак руху.

Статак буйвалаў у запаведніку Масаі-Мара
Статак (атара) авечак
Зграя ваўкоў нападае на бізонаў

Утварэнне статкаў характэрна для кітападобных, капытных, прыматаў, сумчатых, некаторых драпежных. Склад па ўзросту і полу і памеры статкаў мяняюцца, што адрознівае іх ад іншых груп жывёл з узаемазвязаным паводзінамі (сям’я, гарэм і г.д.). Найбольшыя памеры статкаў вызначаецца магчымасцямі ўзаемнай каардынацыі паводзін жывёл і дасягаюць у кітападобных і прыматаў некалькіх дзясяткаў асобін, у капытных — сотняў і тысяч асобін. Найбольш буйныя статкі (да 100 тысяч асобін[2]) утвараюцца падчас сезонных міграцый. У статку перайманне пераважае над свабодным выбарам рашэння, характэрным для паводзін адзіночных жывёл. Жывёлы ў статку арыентуюцца на паводзіны суседзяў (сігналы аб наяўнасці корму, з’яўленні драпежніка і інш.) або важака (выбар бяспечнага шляху падчас уцёкаў ад ворага, падыходу да вадапою або прытулку). У прыматаў існуе складаная іерархія і сістэма сувязяў паміж асобінамі. У статках капытных іерархія вызначаецца памерамі цела, рагоў.

У літаратуры тэрмінам «статак» у больш шырокім сэнсе абазначаюць любыя буйныя групы жывёл (напрыклад, статак рыб)[2][3].

У жывёлагадоўлі правіць

У жывёлагадоўлі статак — гэта група сельскагаспадарчых жывёл аднаго віду, адабраных па ўзросту, полу, вытворчаму прызначэнню групам, сфарміраваная для асобнага ўтрымання, адкорму і пасьбы. Статак з авечак — атара, з коней — табун[1][3]. У гадоўлі буйной рагатай жывёлы вылучаюць дойныя статкі, нагульныя (гурт), статкі цялят і маладняку[1][3].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б в БелЭн 2002.
  2. а б Ста́до // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  3. а б в Ста́до // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць