Стывен Артур Кук (англ.: Stephen Arthur Cook; нар. 14 снежня 1939, Буфала, ЗША) — амерыканскі вучоны ў галіне тэорыі вылічальных сістэм. Вядомы сваёй працай над тэорыяй складанасці вылічэнняў, лаўрэат прэміі Цьюрынга.

Стывен Артур Кук
англ.: Stephen Cook
Дата нараджэння 14 снежня 1939(1939-12-14) (84 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Gordon Cook[d]
Род дзейнасці спецыяліст у галіне інфарматыкі, выкладчык універсітэта, матэматык
Навуковая сфера інфарматыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Hao Wang[d]
Член у
Узнагароды
Сайт cs.toronto.edu/~sacook/
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У сваёй працы «The Complexity of Theorem Proving Procedures» Кук даказаў, што задача выканальнасці булевых формул з’яўляецца NP-поўнай. Тым самым ён падняў пытанне аб роўнасці класаў складанасці P і NP, адно з найскладанейшых пытанняў тэорыі вылічальных сістэм, на якое да гэтага часу няма адказу.

Член Канадскага каралеўскага таварыства (1984), Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1985), Лонданскага каралеўскага таварыства (1998).