Гельмут Фліг (ням.: Helmut Flieg; 10 красавіка 1913 — 16 снежня 2001) — нямецкі пісьменнік яўрэйскага паходжання, вядомы пад псеўданімам Стэфан Гейм (ням.: Stefan Heym). Гістарычны і міфалагічны раман-прыпавесць выступае ў Гейма формай гуманістычнай сацыяльнай крытыкі.

Стэфан Гейм
Stefan Heym
Стэфан Гейм, лістапад 1989 года
Стэфан Гейм, лістапад 1989 года
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Гельмут Фліг
(Helmut Flieg)
Псеўданімы Стэфан Гейм
Дата нараджэння 10 красавіка 1913(1913-04-10)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 снежня 2001(2001-12-16)[1][2][…] (88 гадоў)
Месца смерці гатэль Эйн Бокек,
Паўднёвы раён, Ізраіль
Пахаванне
Грамадзянства Германія
Жонка Gertrude Heym[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Гады творчасці 1938—2003
Жанр раман-прыпавесць
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі Прэмія Генрыха Мана (1953),
Нацыянальная прэмія ГДР (1959),
Іерусалімская прэмія (1993)
Узнагароды
stefan-heym.de (ням.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Раннія гады правіць

Злучаныя Штаты правіць

Пасля прыходу да ўлады Гітлера Стэфан Гейм з'яжджае ў Чэхаславакію, дзе супрацоўнічае ў нямецкамоўных выданнях. Пасля самагубства бацькі ён бяжыць яшчэ далей — у Амерыку. Пакінутая на радзіме сям'я загіне ў нацысцкіх лагерах знішчэння. Стэфан Гейм даведаецца пра гэта шмат пазней. Ён вучыцца ў Чыкага і становіцца амерыканскім пісьменнікам і публіцыстам. Дыпломную працу «Пра іронію ў Генрыха Гейнэ» абараняе ў 1936 годзе. Піша па-англійску свой першы раман «Закладнікі» (1942) і сам перакладае яго на нямецкую мову.

У 1943 годзе ўступае ў шэрагі амерыканскага войску і ў званні сяржанта псіхалагічнай службы высаджваецца ў 1944 годзе ў Нармандыі. У 1945 годзе засноўвае ў Мюнхене газету «Новы час».

За «пракамуністычныя настроі» яго адклікаюць у ЗША і звальняюць з войска. У 1948 годзе Стэфан Гейм публікуе раман «Крыжакі», які стаў бестселерам. У 1951 годзе ў знак пратэсту супраць вайны ў Карэі Стэфан Гейм вяртае ўраду ЗША ўсе свае ўзнагароды і пакідае краіну, якая яго прытуліла.

Германская Дэмакратычная Рэспубліка правіць

Праз Варшаву і Прагу ён, разам з жонкай-амерыканкай вяртаецца ў Германію і селіцца ва Усходнім Берліне ў 1952 годзе.

З 1953-га па 1956-ы працуе каланістам газеты «Берлінер Цайтунг». Выступае, па ўласных словах Гейма, не як «сапернік», а як «крытык рэжыму», паступова ўступаючы ва ўсё глыбейшы канфлікт з уладамі ГДР. Да пачатку 70-х гадоў яго кнігі друкуюцца толькі на Захадзе. Ён пратэстуе супраць высылкі з краіны Вольфа Бірмана. Канчатковы парыў Стэфана Гейма з афіцыёзам настае пасля публікацыі яго кнігі «Пяць дзён у чэрвені» — пра рабочае паўстанне ў ГДР 17 чэрвеня 1953 года. Гейма выключаюць з Саюза пісьменнікаў ГДР. Як пенсіянер ён мае права выяжджаць на Захад, дзе ў 1984 годзе публікуе прапанову пра канфедэрацыю ФРГ і ГДР. Афіцыёз ГДР лічыць Стэфана Гейма небяспечным рэвізіяністам, на Захадзе яго гатовыя прымаць толькі як крытыка рэжыму САПГ.

Аб'яднаная Германія правіць

Стэфан Гейм адпрэчвае тое, што звалі «сацыялізмам» у ГДР, але не гатовы прыняць і капіталізму ў той форме, у якой з гэтым новым ладам прапанавана мець справу жыхарам новых усходніх земляў. У 1994 годзе настае самы стромкі заваротак у кар'еры пісьменніка: не становячыся членам Партыі дэмакратычнага сацыялізму, Гейм выстаўляе сваю кандыдатуру на выбарах у бундэстаг па спісах Партыі дэмакратычнага сацыялізму і бярэ верх у цэнтральным раёне Берліна Прэнцлаўэр Берг над кандыдатам сацыял-дэмакратаў Вольфгангам Цірзэ. Як найстарэйшы дэпутат менавіта Стэфан Гейм, хоць ён і ўяўляў самую малалікую парламенцкую фракцыю, адкрывае паседжанне бундэстага склікання 1994 года.

Кіруючая партыя ўстрымліваецца ад традыцыйных апладысментаў: з членаў Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Германіі яму пляскае толькі тагачасны старшыня бундэстага Рыта Зюсмут.

У верасні 1995 года ў знак пратэсту супраць падвышэння дэпутацкага грашовага забеспячэння Стэфан Гейм адмовіўся ад свайго мандата, але не спыніў ні палітычнай дзейнасці, ні літаратурнай працы. У 1995 годзе ён публікуе, у прыватнасці, раман «Радэк» — пра нямецкага рэвалюцыянера Карле Радэкэ, выгнаным з Берліну ў 1919 годзе і сталым спачатку адным з ідэолагаў сацыялістычнага будаўніцтва ў сталінскім СССР, а потым і адной з ахвяр ім самім пабуджанага тэрору.

Яшчэ ў 1993 годзе Стэфан Гейм стаў першым нямецкім пісьменнікам — лаўрэатам Іерусалімскай літаратурнай прэміі за ўнёсак у барацьбу супраць расізму і ксенафобіі. Гэтым разам ён прыехаў у Іерусалім, каб выступіць на канферэнцыі, прымеркаванай да дня нараджэння вялікага нямецкага паэта Генрыха Гейнэ (1797—1856). Стэфан Гейм «падвёў» арганізатараў канферэнцыі. Замест абвешчанай у праграме тэмы ён загаварыў наогул не пра Генрыха Гейнэ, які быў немцам, яўрэям, грамадзянінам свету, назаўжды пакінуўшым Германію ў 1831 годзе, а пра іронію, якая працінае творчасць вялікага паэта.

Па словах Вольфа Бірмана, спазнаўшы ад жыцця спаўна, Стэфан Гейм і сысці прымудрыўся на высокай гумарыстычнай ноце, прыняўшы смерць у Мёртвага мора.

Творы правіць

На англійскай мове правіць

  • 1938 «Нацысты ў ЗША» (Nazis in U.S.A.)
  • 1942 «Закладнікі» (Hostages)
  • 1944 «Ва ўсьмешлівым свеце» (Of Smiling Peace)
  • 1948 «Удзельнікі грамадскай кампаніі» (The Crusaders)
  • 1951 «Вачамі розуму» (The Eyes of Reason)
  • 1953 «Голдсберг» (Goldsborough)
  • 1958 «Канібалы і іншы гісторыі» (The Cannibals and Other Stories)
  • 1959 «Касмічны эпоха» (The Cosmic Age)
  • 1963 «Цені і агні» (Shadows and Lights)
  • 1964 «Паперы Андрэаса Лэнза» (The Lenz Papers)
  • 19631965"Архітэктары" (The Architects written)
  • 1969 «Няўпэўнены сябра» (Uncertain Friend)
  • 1973 «Рэпартаж Кінг Дэвіда» (The King David Report)
  • 1975 «Каралева супраць Дэфо» (The Queen against Defoe)
  • 1977 «Пяць дзён у чэрвені» (Five Days in June)

На нямецкай мове правіць

  • 1979 «Колін» (Collin)
  • 1979 «Маленькі кароль, які павінен быў вучыць дзіця і іншыя новыя казкі для разумных дзяцей» (Der kleine König, der ein Kind kriegen mußte und andere neue Märchen für kluge Kinder)
  • 1981 «Агасфер» (Ahasver)
  • 1983 «Ата Троль. Спроба аналізу» (Atta Troll. Versuch einer Analyse)
  • 1984 «Чорная гара» (Schwarzenberg)
  • 1986 «Крыжакі вайны» (Reden an den Feind)
  • 1988 «Некралог» (Nachruf) — аўтабіяграфія
  • 1989 «Мая кузіна — ведзьма і наступныя казкі для разумных дзяцей» (Meine Cousine, die Hexe und weitere Märchen für kluge Kinder)
  • 1990 «Пабудавана на пяску» (Auf Sand gebaut)
  • 1990 «Сталін пакідае памяшканне» (Stalin verlässt den Raum)
  • 1990 «Умяшанне» (Einmischung)
  • 1992 «Лямец» (Filz)
  • 1995 «Радэк» (Radek)
  • 1996 «Зіма нашай незадаволенасці» (Der Winter unsers Missvergnügens)
  • 1997 «Жонкі заўсёды знікаюць і іншыя мудрасці» (Immer sind die Weiber weg und andere Weisheiten)
  • 1998 «Паргфрыдар» (Pargfrider)

Пасмяротна:

  • 2002 «Мужчыны заўсёды вінаватыя» (Immer sind die Männer schuld)
  • 2003 «Адкрытыя словы ва ўласнай рэчы» (Offene Worte in eigener Sache)

Зноскі

  1. а б Stefan Heym // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages Праверана 13 красавіка 2018.
  3. Гейм Стефан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Спасылкі правіць